Дакумент аб стварэнні аб'яднанай арміі з фармаванняў самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР» быў падпісаны ў аўторак. У ім «палявыя камандзіры» адзначаюць, што мэта новага войска — «вызваленне народаў Наваросіі і Украіны ад прыгнёту нацызму і алігархаў». Іван Корсунь атрымаў даручэнне выканаць пастанову ў самы бліжэйшы час, паведамляе РІА «Новості».

Нагадаем, у той самы дзень, 16 верасня, Вярхоўная Рада Украіны прызнала асаблівы статус Данбаса і амніставала баевікоў, якія ваявалі супраць украінскіх сілавікоў.

І ў той жа дзень рашэнне аб прызначэнні Корсуня раскрытыкаваў былы камандуючы баевікамі Стралкоў (Гіркін). «Уважліва паглядзіце подпісы пад дакументам. Там ёсць Хадакоўскі і Безлер, іншых не ведаю, — піша ён. — Мяркуючы па ўсім, дадзены камандуючы будзе камандаваць толькі групоўкай, якая процістаіць Захарчанку, Конанаву, «Хмураму». Навідавоку адкрыты раскол між групоўкамі палявых камандзіраў Наваросіі. Гэта значыць, тое, чаго я ўсімі сіламі стараўся не дапусціць, нават коштам адкрытых асабістых саступак», — наракае Стралкоў-Гіркін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?