Сваякі шукаюць 25-гадовага Ягора Весялова з Кастрамы, якога ўзялі ў палон у Данбасе. Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведаміла паведаміла расейская праваабаронца Алена Васільева.

«Сёння мне прыйшло ананімнае паведамленне аб тым, што ў Данбасе ў палон трапіў хлопец з Кастрамы без дакументаў. Высветлілася, што гэта 25-гадовы Весялоў Ягор Паўлавіч. Яго ўжо два месяцы шукаюць бацькі. Звярталіся ў следчыя органы, пракуратуру, ваенкамат — іх усюды адшылі. Спадзяюся, мама дашле мне яго фота, каб мы маглі ідэнтыфікаваць хлопца і пачаць працэс яго абмену», — адзначыла яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0