Прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў, што ўспышка ліхаманкі Эбола ў Заходняй Афрыцы складае «пагрозу глабальнай бяспекі».

У выступе ў Цэнтры па папярэджанні і кантролю за распаўсюджваннем інфекцыйных захворванняў у Атланце, Абама падкрэсліў, што распаўсюджванне Эболы выходзіць з-пад кантролю, і калі яго не спыніць, то колькасць хворых можа вырасці да сотняў тысяч.

Амерыканскі прэзідэнт сказаў таксама, што Злучаныя Штаты будуць граць больш актыўную ролю ў барацьбе з вірусам, але на цяперашнюю ўспышку Эболы павінна адрэагаваць ўся сусветная супольнасць.

Меры, абвешчаныя Абамам, уключаюць адпраўку трох тысяч амерыканскіх вайскоўцаў у краіны Заходняй Афрыкі, а таксама будаўніцтва новых медыцынскіх цэнтраў.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя паведаміла, што, па прыблізных дадзеных, ад Эболы ўжо памерлі каля 2,5 тысячы чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?