НАТА фактычна падштурхоўвае Кіеў да сілавога вырашэння канфлікту.

Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў у інтэрв'ю дадатку «Российской газеты» (Russia beyond headlines) да іспанскага выдання El Pais.

«Сёння Украіна стаіць перад выбарам — пайсці па шляху міру і канструктыўнага дыялогу ў грамадстве або скаціцца ў аўтарытарызм і нацыянал-радыкальную дыктатуру. Рашэнне — за Кіевам і украінскім грамадствам», - адзначыў расійскі міністр.

У Маскве перакананыя, што з'явіўся рэальны шанец спыніць братазабойчую вайну ва Украіне. «Для гэтага варта паралельна з захаваннем перамір'я як мага хутчэй прыступіць да змястоўнага, адкрытага, інклюзіўнага ўнутрыўкраінскага дыялогу з удзелам прадстаўнікоў усіх рэгіёнаў, усіх палітычных сілаў. У яго рамках неабходна абмеркаваць комплекс пытанняў, якія тычацца канстытуцыйнага ладу, у цэлым будучыні краіны, у якой было бы камфортна і бяспечна жыць усім нацыянальнасцям, меншасцям і рэгіёнам, дзе ў поўным аб'ёме выконваліся б правы чалавека ва ўсёй іх разнастайнасці», — падкрэсліў міністр.

Ён звярнуў увагу на дэструктыўную ролю НАТА на працягу ўсяго ўнутрыўкраінскага крызісу.

«У прыватнасці, у альянсе ўзяты курс на нарошчванне ваеннага патэнцыялу Украіны, які выкарыстоўваецца, як вядома, супраць мірнага насельніцтва. Кіраўніцтва НАТА падтрымлівае намеры дзяржаў-членаў пашыраць аб'ёмы забеспячэння Украіны спецсродкамі, ваенным абсталяваннем, якія могуць выкарыстоўвацца украінскімі ўладамі для ўнутраных рэпрэсій. Такім чынам, Кіеў фактычна падштурхоўваюць да сілавога вырашэння канфлікту», — заявіў кіраўнік дыпведамства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?