Упраўленнем Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Мінску расследуецца крымінальная справа аб здзяйсненні гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару да дзвюх дзяўчат 2001 і 2002 года нараджэння, паведамляе сайт Следчага камітэта.

4 верасня ў Партызанскім раёне невядомы пачаў спробу здзейсніць гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў адносінах да дзяўчынак, якія вярталіся са школы, паведамляе прэс-служба УСК па Мінску.

Пры гэтым мужчына не даў дзецям магчымасці разгледзець сябе. Адной з дзяўчынак удалося збегчы і паклікаць на дапамогу. Зламыснік збег.

Зараз жыццю і здароўю дзяцей нішто не пагражае.

У ходзе сумесных следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, праведзеных супрацоўнікамі УСК па г.Мінску і крымінальнага вышуку МУС і ГУУС Мінгарвыканкама,

асоба падазраванага вызначаная на працягу сутак, ён затрыманы.

Зараз з падазраваным праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні. Па знойдзеных на месцы злачынства рэчыўных доказах прызначаныя адпаведныя экспертызы.

У мэтах прадухілення такіх злачынстваў, а таксама каб пазбегнуць любых негатыўных сітуацый з удзелам непаўналетніх, УСК па г.Мінску настойліва рэкамендуе бацькам шукаць любую магчымасць суправаджаць дзяцей ва ўстановы адукацыі і назад.

Калі гэта не ўяўляецца магчымым, варта арыентаваць дзяцей хадзіць групамі, лепш за ўсё ў суправаджэнні добра знаёмых старшакласнікаў.

Не варта таксама пакідаць непаўналетніх без увагі падчас гульняў у дварах і ў любых іншых сітуацыях.

Рэкамендацыі аб адказнасці за падапечных таксама датычаць педагогаў і выхавальнікаў, нагадвае УСК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0