У вёсцы Гарадзец Рагачоўскага раёна трое падлеткаў атруціліся насеннем дурману звычайнага, паведамілі ў пракуратуры Гомельскай вобласці.

Зараз стан дзяцей — двух хлопчыкаў і дзяўчынкі — здавальняючы. Падлеткі рыхтуюцца да выпіскі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, насенне дурману хлопцы сарвалі на вясковай клумбе і пакаштавалі іх.

З скаргамі на недамаганне падлеткі неўзабаве былі дастаўленыя ў рэанімацыю раённай бальніцы, дзе ім аказалі аператыўную медыцынскую дапамогу.

У пракуратуры дадалі, што ў раёнах цяпер праводзіцца работа па выяўленні месцаў росту атрутных раслін. Раённым органам улады загадана знішчаць такія пасевы.

Дурман звычайны з'яўляецца атрутнай раслінай. Асабліва небяспечна для чалавека ўжыванне яго насення, што выклікае галюцынацыі і моцнае атручванне аж да смяротнага выніку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0