Адзін чалавек загінуў і пяцёра атрымалі раненьні ў цэнтры Парыжу ў выніку выбуху г.зв. «бомбы ў капэрце»

Выбух прагрымеў ў фэшэнэбэльным 8‑м раёне францускай сталіцы, у будынку на бульвары Малешэрб, дзе месьцяцца офісы адвакацкіх кантораў.

У гэтым будынку некалі працаваў і сёньняшні прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі, калі рабіў адвакатам.

Франс Прэс перадае, што сур’ёзныя раненьні атрымалі юрыст і сакратар.

Бі-Бі-Сі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0