Зіп і Зап. Клуб шкляных шарыкаў
Жанр: прыгоды, сямейны
Рэжысёр: Оскар Сантас Гомес
У ролях: Хаўер Гуцьерас, Рауль Рывас, Дэніэл Цэрэза, Клаўдзія Вега, Фран Гарсія, Маркас Руіс, Крысціян Мулас
Іспанія, 97 хв.

Браты Зіп і Зап ў пакаранне адпраўленыя ў летнюю школу перавыхавання «Эсперанца», якой кіруе аднавокі дырэктар Фальканеці.

Вельмі хутка яны даведваюцца, што гэта месца, дзе гуляць забаронена. Таму браты арганізуюць Клуб шкляных шарыкаў, які становіцца сімвалам супраціву дзяцей супраць жорсткіх парадкаў. Выпадкова хлопцы дазнаюцца пра таямніцу, якую хавае дырэктар і яго прыслужнікі…

Культавыя іспанскія коміксы пра братоў-блізнятак Зіпа і Запа (аўтар — Хасэ Эскабар Сальентэ) атрымалі новае жыццё ў кінематографе.

Нягледзячы на коміксавую першакрыніцу, фільм зняты ў класічным стылі, ён яркі, маляўнічы, з бездакорна выстаўленай кампазіцыяй кадра. Гэта гісторыя гарэзлівых дзяцей, якія не гатовыя стаць дарослымі па зага-дзе і раздражняюць персанал школы вяселымі здарэннямі. Тут ёсць нязлыя жарты, прыгоды ў падзямеллі, цікавыя таямнічыя механізмы. Стужка няспешная, прыгожая і трошкі страшная, для ўдумлівых дзяцей і іх бацькоў, звыклых да класічнага еўрапейскага кіно.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?