Кіраўніцтва самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі не збіраецца дапускаць афіцыйныя ўлады Украіны да арганізацыі датэрміновых мясцовых выбараў на Данбасе 7 снежня.

Пра гэта паведаміў «Інтэрфаксу» прадстаўнік «ДНР» Аляксандр Захарчанка.

«У нас свой Вярхоўны савет, і мы самі будзем вырашаць, калі і якія выбары нам праводзіць. Ніякіх выбараў, арганізаваных Украінай, у нас праводзіцца не будзе», — сказаў Захарчанка.

У аўторак Вярхоўная Рада прыняла закон, па якім у некаторых раёнах Луганскай і Данецкай абласцей ўводзіцца свой парадак самакіравання тэрмінам на тры гады. Разам з гэтым законам быў прыняты закон аб амністыі для ўдзельнікаў падзей на тэрыторыі гэтых рэгіёнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?