Пятро Парашэнка прыбыў у Канаду, тут ён таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі шматлікай украінскай дыяспары, фота з Twitter прэзідэнта Украіны.

Пятро Парашэнка прыбыў у Канаду, тут ён таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі шматлікай украінскай дыяспары, фота з Twitter прэзідэнта Украіны.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка прыбыў у Канаду з двухдзённым візітам, пасля якога адправіцца ў ЗША. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні адміністрацыі прэзідэнта ў Twitter.

17 верасня ў Атаве спадар Парашэнка сустрэнецца з канадскімі прэм'ер-міністрам Стывенам Харперам і генерал-губернатарам Дэвідам Джонстанам.

Пасля Парашэнка адправіцца ў Вашынгтон,

дзе 18 верасня мусіць сустрэцца з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам, віцэ-прэзідэнтам Джозэфам Байдэнам, дзяржсакратаром Джонам Керы і прыме ўдзел у сумесным пасяджэнні палат Кангрэса ЗША.

Гэты візіт стане першай паездкай Пятра Парашэнкі ў ЗША пасля яго абрання на пасаду прэзідэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?