На Беларускай валютна-фондавай біржы 17 верасня прайшлі чарговыя таргі. Даляр рос трэція таргі запар, паведамляе finance.tut.by.

Курс даляра вырас на Br10 да 10 520 рублёў. Курс даляра на 1 студзеня 2014 г. складаў 9 520 рублёў, такім чынам з пачатку года курс амерыканскай валюты вырас роўна на 1 000 рублёў (рост +10,5%).

Еўра сёння ўмацаваўся на Br40 да 13 630 рублёў (курс на 1.01.2014 — 13 130, +500 рублёў).

Курс расійскага рубля ўмацаваўся на Br2 і склаў 274 беларускія (на 1.01.2014 курс складаў 290 рублёў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0