Упраўленне крымінальнага вышуку УУС Гродзенскага аблвыканкама высвятляе месцазнаходжанне дзвюх зніклых непаўналетніх навучэнак каледжаў вобласці і іх знаёмай, якой таксама не споўнілася 18 гадоў, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Вядома, што другакурсніца прафесійна-тэхнічнага каледжа ў Гродне Лізавета Пархомік пайшла з дому 7 верасня. Жыхарка вёскі Агароднікі, навучэнка Лідскага каледжа Наталля Махамет пайшла з дому 12 верасня і не вярнулася. Ва УУС маецца інфармацыя, што гэтыя дзяўчаты, а таксама іх агульная знаёмая Дар'я Кароткіна 1998 нараджэння мелі намер выехаць на спадарожным аўтатранспарце ў Расію.

Непаўналетнія неаднаразова выходзілі з хаты, схільныя да бадзяжніцтва. УУС апублікаваў прыкметы і фатаграфіі зніклых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0