ААТ «Уралкалій» не плануе аднаўляць партнёрства з Беларуссю па продажы калійных угнаенняў на сусветным рынку, заявіў у інтэрв'ю The Wall Street Journal генеральны дырэктар кампаніі Дзмітрый Осіпаў.

Ён падкрэсліў, што з красавіка не было ніякіх перамоў з беларускім бокам, а новыя сустрэчы не плануюцца.

Паводле яго слоў, «Уралкалій» прадае ўгнаенні праз свае каналы, Беларусь — праз свае.

Для аднаўлення партнёрства, зазначыў Осіпаў, неабходна вырашыць шэраг пытанняў: «На якіх умовах мы павінны ствараць новую маркетынгавую структуру? Дзе павінна быць штаб-кватэра, якія павінны быць прапорцыі, якая павінна быць мэта? На гэтыя пытанні адказаў няма».

«Уралкалій» і «Беларуськалій» з 2005 года па 2013-ы прадавалі калійныя ўгнаенні праз сумеснае ЗАТ «Беларуская калійная кампанія», якое было створана на парытэтных пачатках. У канцы ліпеня мінулага года здарыўся беларуска-расійскі калійны канфлікт пасля таго, як «Уралкалій» аб'явіў аб спыненні продажу праз БКК. Абодва бакі абвінавачвалі адзін аднаго у няўзгодненым прадажы ў абыход БКК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0