Сёння раніцай п'яная мінчанка села за руль аўтамабіля, каб адвезці сына ў школу. У яе крыві было 2,2 праміле алкаголю,

паведаміла карэспандэнту БелТА кіраўнік прэс-службы ДАІ Мінска Таццяна Харлінская.

Каля 8.00 машыну спынілі супрацоўнікі ДАІ каля школы №178 пасля таго, як жанчына заехала на прышкольную тэрыторыю, праігнараваўшы забараняльны знак.

«Супрацоўнік хацеў праверыць дакументы і адчуў рэзкі пах алкаголю. Пасля медасведчанне паказала, што яна сапраўды знаходзілася ў стане ап'янення. Пры гэтым у машыне быў яе сын. Сама кіроўца ўсяляк адмаўляла факт ужывання алкаголю», — патлумачыла Таццяна Харлінская. Больш за тое, пазней высветлілася, што сям'я жыве ўсяго ў 10 хвілінах хады ад школы.

Зараз кіроўца, мяркуючы па ўсім, пазбавіцца правоў на тры гады. Аўтамашына, на якой яна ехала, знаходзіцца на ахоўнай стаянцы.

«Такія выпадкі мы лічым абуральнымі. Да такіх бацькоў, што рызыкуюць жыццём дзяцей, будзе прымяняцца самы жорсткі падыход у адпаведнасці з дзейным заканадаўствам», - дадала прадстаўнік ДАІ. Яна нагадала, што штодня з 7:20 інспектары ДАІ дзяжураць ля ўсіх школаў сталіцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?