У Жлобіне падчас земляных работ вечарам 15 верасня былі выяўленыя выбухованебяспечныя прадметы, падобныя на гліняныя бутэлькі з запальнай сумессю часоў Вялікай Айчыннай вайны. 

Як паведаміў прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, 16 верасня да месца выяўлення прыбыла група размініравання в/ч 5527 з Бабруйска. Па выніках агляду супрацоўнікамі групы размініравання было ўстаноўлена, што ў пяці гліняных бутэльках знаходзіцца атрутнае рэчыва адамсіт (дыгідрафенарсазінхларыд), якое было распрацавана ў якасці хімічнай зброі ў Германіі яшчэ падчас Першай сусветнай вайны і дагэтуль знаходзіцца ў арсенале армій многіх дзяржаў. Адамсіт адносіцца да групы рэчываў, якія раздражняюць верхнія дыхальныя шляхі, ужываецца ў якасці атрутнага дымаўтваральніка. 

Работнікі МНС змясцілі гліняныя бутэлькі ў бочку з пяском для далейшай утылізацыі. Уцечкі атрутнага рэчыва не адбылося.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?