17 верасня быў праведзены аўкцыён па першасным размяшчэнні кароткатэрміновых аблігацый Нацыянальнага банка Беларусі выпуску № 902 па абвешчанай працэнтнай стаўцы 20% гадавых на тэрмін 28 дзён.
Паводле інфармацыі Нацбанка, да аўкцыёну былі дапушчаныя заяўкі ад 10 удзельнікаў на агульную суму 1 трлн 705,1 млн рублёў. Прынята рашэнне аб прызнанні аўкцыёну сапраўдным, фактычны аб'ём размяшчэння склаў 1 трлн 705,1 млн рублёў.
Залішняя ліквіднасць сведчыць аб наяўнасці значнай сумы свабодных невыкарыстаных грошай у банкаўскай сістэме.
0
0
0
0
0
0