У апошні дзень напярэдадні рэферэндуму аб незалежнасці Шатландыі абодва бакі праводзяць мітынгі, імкнучыся схіліць выбаршчыкаў на сваю карысць.

Былы прэм'ер-міністр Гордан Браўн, выступаючы на заключным мітынгу праціўнікаў незалежнасці, папярэдзіў, што эканамічнае становішча незалежнай Шатландыі будзе няўстойлівым. Ён заклікаў выбаршчыкаў адкінуць нацыяналізм.

Першы міністр Шатландыі Алекс Салманд, што вядзе кампанію за незалежнасць, заявіў, што незалежная Шатландыя захавае ў якасці валюты брытанскі фунт.

Раней у інтэрв'ю Financial Times ён распавёў пра сваё бачанне будучых адносін з Англіяй, найлепшым развіццём якіх, на яго думку, стане «валютны саюз з нашымі дарагімі сябрамі, суседзямі і самымі блізкімі да нас ва ўсім Сусвеце жыхарамі Англіі».

18 верасеня шатландскія выбаршчыкі павінны будуць даць станоўчы ці адмоўны адказ на пытанне «Ці павінна Шатландыя быць незалежнай краінай?»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?