Надыходзіць новая інфармацыя пра затрыманьні ўдзельнікаў і арганізатараў учорашняй акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы. На гэты момант вядома пра 20 затрыманых. У іх ліку выканаўца абавязкаў старшыні КХП-БНФ на Беларусі Юры Беленькі. Яго зарымалі ў раёне плошчы Перамогі па заканчэньні акцыі.
Няма інфармацыі пра лёс старшыні інфармацынай камісіі КХП-БНФ Валеры Буйвала.
Інфармацыя пра затрыманых сьцякаецца ў Праваабарончы цэнтар "Вясна".
0
0
0
0
0
0