uefa.com

uefa.com

У першым матчы групавога раўнду Лігі чэмпіёнаў у канцы другога тайма «Порту» на сваім стадыёне разграміў БАТЭ з лікам 6:0.

Хет-трык на рахунку паўабаронцы зборнай Алжыра Ясіна Браімі (5-я, 32-я, 57-я хвіліны), таксама забілі калумбіец Джэксан Марцінес (37-я), іспанец Адрыан Лопес (60-я), камерунец Венсан Абубакар (77-я)

Дагэтуль БАТЭ у групавым раўндзе прайграваў з буйным лікам «Барселоне» (Мінск, 29 верасня 2011, 0:5).

«Атлетык» Більбаа — «Шахцёр» Данецк — 0:0.

30 верасня ў Барысаве БАТЭ згуляе з «Атлетыкам», а 21 кастрычніка — з «Шахцёрам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?