Форвард БАТЭ Віталь Радзівонаў пасля паражэння ад «Порту» (0:6) у стартавым туры групавога этапу Лігі чэмпіёнаў адзначыў, што яму ўжо даўно не было настолькі сорамна за гульню сваёй каманды.
«Адчуваю поўную спустошанасць. Няма ні слоў, ні думак з нагоды той гульні, якую мы паказалі. Абсалютна правальны паядынак. Апошні раз падобны сорам адчуваў пасля хатняй сустрэчы з кіеўскім «Дынама», але тады мы хоць бы штосьці стваралі наперадзе. Цяпер жа ў атацы зусім не атрымалася. Адзіны момант пры ліку 0:1 хутчэй бачыўся небяспечным, чым рэальна такім з'яўляўся. Міша Гардзяйчук наносіў удар ужо непасрэдна ў адзінаборстве з варатаром — там складана было забіць.
Ёсць дні, калі нічога не атрымліваецца. І каб не страціць твар, неабходна дэманстраваць характар у якасці контраргумента. У нас жа сёння была каманда не мужыкоў — хлюпікі. Таму і лік такі. Гаспадары мелі вялікую перавагу, шмат валодалі мячом, а мы не знайшлі, што супрацьпаставіць. Зашмат што дазвалялі супернікам, прайгралі ўсю барацьбу. У прынцыпе тое, што мы бачылі на перадматчавай тэорыі ў выкананні партугальцаў, яны і рабілі на полі. Але асабіста для мяне куды вялікім сюрпрызам стала менавіта наша гульня.
Не магу знайсці прычыны, чаму мы так выглядалі. Не сказаў бы, што на нас залішне ціснула адказнасць. Хацелася выйсці і атрымаць задавальненне ад сваёй гульні і цудоўнага антуражу на стадыёне. Але адбылося нешта незразумелае і невытлумачальнае».