Дэсантна-штурмавыя падраздзяленні Паветрана-дэсантных войск трэніраваліся на берагах Чукоткі, Камчаткі, Сахаліна й Курыльскіх астравоў. Але перад тым яны прайшлі на вялікіх дэсантных караблях каля 4 тысяч марскіх міль, паведамляе РІА «Новости»

На Далёкім Усходзе Расіі і ва Усходняй Сібіры з 11 верасня праводзіцца раптоўная праверка баявой гатоўнасці ўсяго склада расійскіх войск. У ёй удзельнічае да 100 тысяч вайскоўцаў. Таксама праводзіцца мабілізацыйная праверка рэгіянальных уладаў і федэральных інфраструктурных ведамстваў.

Эксперты выказвалі меркаванне, што гэта мог быць сігнал Пекіну, які мае вялізную перавагу ў жывой сіле на гэтым кірунку. Але высадка дэсанту на паўночных берагах сведчыць пра іншага патэнцыйнага праціўніка і іншыя задачы.

Маштабы манеўраў беспрэцэдэнтныя. Ніводная іншая краіна, акрамя Кітая, такіх манеўраў не праводзіць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?