Грамадства11

Беларускі фестываль прайшоў у амерыканскім Саўт-Рыверы

Сёлетні адбыўся крышку пазьней, чым папярэднія. Заміж жніўня дамовіліся зрабіць яго ў верасьні.

Чаму? А-а, бо ў верасьні ня так горача. Але з надвор’ем, брат, не жартуй і не камандуй. Фэстывальны дзень у суботу 6-га верасьня выпаў і душны, і дажджлівы. Добра, што будаўнікі рэлігійна-грамадзкага цэнтру – мудрыя людзі! – пабудавалі разам з царквой сьв. Еўфрасіньні Полацкай прасторную залю са сцэнай і барам.

Народу сабралася чалавек пад дзьвесьце. Прыгожа прыбраная заля, накрытыя круглыя сталы, мяккія крэслы.

З аднаго боку шэраг сталоў зь ядой, з другога – такія ж сталы з акуратна абвязанымі кошыкамі лятарэйных фантаў. Кошыкаў тых як вокам кінуць, і ўсе напоўнены прываблівымі аб’ектамі. Квіткі на лятарэю йшлі направа й налева.

Спадарства Валянцін і Тацьцяна Дзямешчыкі, з удзелам трубача Сяргея Дзямешчыка, забясьпечылі гасьцям на працягу дня прыемныя й забаўныя песьні, мэлёдыі ды музыку пад танцы.

Танцавальны гурток «Лянок» (харэаграфія сп-ні Вілы Леўчук) пацешыў вока гледачам і прыцягнуў увагу масы фатографаў. Танцавалі ў «Лянку» спадарычні: Кася, Юля й Аня Бялагловы, Ліза Кузьміцкая, Вольга Дзямешчык, Людміла Зэкава й Вольга Ярыгіна.

Са сьпевамі выступілі Ліза Кузьміцкая й Кіра Карніенка. Ліза пачуцьцёва прадэклямавала таксам два беларускія вершы.

Выказваючы тут падзяку ўсім удзельнікам імпрэзы — хто прыбіраў пляц (а сярод іх былі й госьці зь Беларусі), хто прыгожа аформіў і расставіў лятарэйныя кошыкі на сталах (Жорж Арцішэнка, Ліля Тур, Рыта Юхнік, Кейты Мэрлоў і Надзя Наумчык), хто абслугоўваў сталы й бар, прадаваў квіткі, вёў лятарэю, хто забаўляў і весяліў народ — трэба асабліва падкрэсьлена назваць жанчын, якія ў гарачае надвор’е некалькі дзён падрад працавалі ў кухні, рыхтуючы смачную ежу, а гэта спадарыні: Арцішэнка Соня («Малая»), Наумчык Марыя, Вера Мяжзвіч і Надзя Наумчык.

Дзякуючы названым і неназваным працаўнікам-рыхтавальнікам фэстывалю, ахвярадаўцам фантаў, дзякуючы таксама ўсім, хто прыбыў на яго, каса царкоўнага прыходу папоўнілася, падмацоўваючы гэтым надзею,

што беларуска-амэрыканская грамада ў Саўт-Рывэры й ваколіцах здолее забясьпечыць сабе будучыню на наступныя доўгія дзесяцігодзьдзі.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Што здарылася з выкладчыкам БНТУ Міхаілам Шчукіным, які памёр пры затрыманні. Версія міліцыі22

Што здарылася з выкладчыкам БНТУ Міхаілам Шчукіным, які памёр пры затрыманні. Версія міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Мядзведзеў расказаў, колькі расіян падпісалі вайсковыя кантракты, і моцна разышоўся з Пуціным1

У Францыі дзіцячы хірург гвалціў пацыентаў, калі яны былі пад наркозам4

Сілавікі прыйшлі ў «Вячэрні Бабруйск», «Бабруйск Інфо» і «Вольнае Глыбокае»8

Жанчына паскардзілася, што кіроўца аўтобуса не адчыніў ёй дзверы, хоць яшчэ не паехаў. Але ці абавязаны?2

Гігін анансаваў кардынальную змену выгляду будынка Нацыянальнай бібліятэкі16

Трамп: На працягу двух тыдняў стане ясна, ці водзіць нас Пуцін за нос14

Расія прапануе ўкраінцам сустрэцца 2 чэрвеня11

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Стрыжак расказаў, як Мельнікава з грашыма хацела далучыцца да працы «Байсола»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што здарылася з выкладчыкам БНТУ Міхаілам Шчукіным, які памёр пры затрыманні. Версія міліцыі22

Што здарылася з выкладчыкам БНТУ Міхаілам Шчукіным, які памёр пры затрыманні. Версія міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць