Прэм'ер-міністр Украіны загадаў сілавым структурам заставацца ў поўнай баявой гатовасці. «Расія адназначна не дасць нам міру і стабільнасці. Таму я прашу міністра абароны быць у поўнай баявой гатовасці», — заявіў Арсень Яцанюк на пасяджэнні ўрада. 

Рэалізацыя мірнага плана Парашэнкі не азначае «расслаблення для міністэрстваў абароны і ўнутраных справаў», — сказаў Яцанюк. «Поўная гатовасць. Нікому нельга верыць, і асабліва рускім», — папярэдзіў Яцанюк.

Нагадаем, што ў сакавіку Расія анексавала Крым, а ў красавіку—жніўні расійскія сілы захапілі багатыя раёны Данбаса. У баях там загінула каля 1200 украінскіх сілавікоў.

Яцанюк заявіў, што ўрад «катэгарычна» выступае за мір, бо вайна забірае жыццё ўкраінскіх грамадзян і занадта дорага каштуе.

«Ці выступаем мы за мір? Катэгарычна так. Занадта дорага нам каштуе вайна. Кожны дзень вайны нам каштуе 80 мільёнаў грыўняў», — растлумачыў Яцанюк.

«Але трэба адкрыта сказаць, які кошт гэтага міру. Легалізаваць тэрарыстаў «ЛНР» і «ДНР» ніхто не дасць. Прынамсі, гэта мая палітычная пазіцыя», — заявіў ён.

Як вядома, Яцанюк заявіў, што грошы іншых рэгіёнаў для аднаўлення захопленых раёнаў Данбаса Кабмін не дасць, а прапанаваў алігархам і міжнародным партнёрам «скінуцца». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?