Акцыя падтрымкі Украіны атрымала назву Blood Bucket Challenge.
Студэнты ўніверсітэта Гедыміна ў Вільні правялі ў падтрымку Украіны флэшмоб. Мэтай флэш-мобу быў заклік да Еўропы не заставацца абыякавай да сітуацыі ва Украіне.
«Мы знялі невялікі кліп The Blood Challenge, нагадваючы Еўропе, што ёй нельга заставацца абыякавай да вайны ва Украіне. Акцыю падтрымалі людзі з Партугаліі, Францыі, Украіны, Румыніі і іншых краін», — распавёў арганізатар флэш-мобу.
Нагадаем, што Ice Bucket Challenge — гэта кампанія, накіраваная на дабрачыннасць, сэнс якой у абліванні сябе вядром ледзяной вады.