Уладзімір Пуцін заявіў, што расійскія войскі здольныя захапіць Варшаву, Вільню і шэраг іншых сталіц краін ЕС і НАТА.

Пра гэта гаворыцца ў рэзюмэ замежнапалітычнай службы ЕС па выніках візіту Барозу ў Кіеў, піша нямецкая газета Süddeutsche Zeitung.

Як паведамляе выданне, Пуцін сказаў пра гэта прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку.

Парашэнка, у сваю чаргу, перадаў змест размовы прэзідэнту Еўрапейскай камісіі Жазэ Мануэлю Барозу.

«Калі б я хацеў, то за два дні нашы войскі былі б не толькі ў Кіеве, але і ў Рызе, Вільні, Таліне, Варшаве і Бухарэсце», — заявіў Пуцін Парашэнку.

Акрамя таго, як паведамляе нямецкае выданне, Пуцін параіў Парашэнку «не надта спадзявацца на ЕС», бо ён пры жаданні можа «паўплываць і заблакаваць прыняцце рашэння на ўзроўні Еўрапейскай Рады».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?