Мінабароны Казахстана абвяргае чуткі пра тое, што казахстанскія вайскоўцы адпраўляюцца ва Украіну, паведамляе Tengrinews.kz са спасылкай на старонку ведамства ў сацсетцы Facebook.
Адзначаецца, што ў Facebook распаўсюдзілі інфармацыю, што Казахстан нібыта рыхтуе адпраўку вайскоўцаў асобных частак на тэрыторыю Украіны, аднак у Мінабароны Казахстана гэта палічылі правакацыяй.
«Паведамленне не адпавядае рэчаіснасці. Ва ўмовах сённяшняй міжнароднай абстаноўкі распаўсюд такіх чутак можа расцэньвацца як правакацыя», — адзначылі ў Мінабароны РК.
Аналагічныя чуткі абвяргаюць і ў МЗС Казахстана.