Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі вырашыла ўстанавіць нулявую стаўку ўвазной мытнай пошліны на асобныя віды камплектуючых для вытворчасці электратэхнікі.
«Рашэнне тычыцца корпусных элементаў і электронных модуляў, якія выкарстоўваюцца ў вытворчасці электратэхнічнай прадукцыі для чыгуначнай, нафтагазавай, энергетычнай галінаў прамысловасці, а таксама для лічбавага тэлебачання і спецыяльных сродкаў сувязі», — паведаміў міністр па гандлі ЕЭК Андрэй Сляпнёў.
«Зніжэнне стаўкі дазволіць скараціць затраты і павысіць канкурэнтаздольнасць гатовай прадукцыі», — мяркуе ён.
Рашэнне набудзе моц праз 30 каляндарных дзён з даты яго афіцыйнага апублікавання.
0
0
0
0
0
0