Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай у другім дывізіёне (А1) пройдзе ў Польшчы замест Украіны.
Пра гэта было вырашана на кангрэсе Сусветнай федэрацыі хакея, што прайшло ў Тэнерыфе (Іспанія). Украіна была абрана гаспадыняй на мінскім чэмпіянаце свету ў маі, аднак улетку данецкі Палац спорту быў разбураны.
Матчы чэмпіянату будуць згуляныя на Кракаў-Арэне з 18 па 24 красавіка, што змяшчае больш за 15 тыс. гледачоў.
Удзел у гэтым чэмпіянаце возьмуць 6 камандаў: Італіі, Казахстана (якія выбылі з Топ-дывізіёна), Польшчы, Украіны, Венгрыі і Японіі.
Нагадаем, што чэмпіянат свету ў Топ-дывізіёне, дзе гуляе зборная Беларусі, пройдзе ў маі 2015 г. у Празе і Астраве (Чэхія).
Раней Украіна згубіла права правядзення чэмпіянату Еўропы па баскетболе ў 2015 г.