30 верасня (аўторак) Кнігарня «логвінаЎ» ладзіць майстар-клас «Свая кнігарня — гэта кайф!», у часе якога слухачы даведаюцца:

— як, шмат не думаючы, выбіраць каманду аднадумцаў;

— як лічыць грошы прадпрыемства, нават калі іх няма;

— як ладзіць свята кожны дзень і не страціць праз гэта розум і здароўе;

— як навучыць стол Караткевіча лётаць і атрымаць з гэтага дывідэнты;

— як кнігарам сябраваць з усімі, у тым ліку, з «планшэтным пакаленнем».

У майстар-класе возьмуць удзел:

Ігар Логвінаў, выдавец;

Кацярынка Пікірэня, дырэктар кнігарні «логвінаЎ»;

Валянціна Кісялёва, дырэктар галерэі сучаснага мастацтва «Ў»;

Павал Касцюкевіч, арт-дырэктар Літаратурнага Дома «логвінаЎ».

Удзел у майстар-класах — задарма. Пачатак заняткаў а 14-й, заканчэнне — а 17-й.

Запіс на майстар-класы – папярэдні. Да 29 верасня на электронную пошту [email protected] трэба даслаць звесткі з пазнакай «Запіс».

Звесткі мусяць уключаць імя і прозвішча слухача, яго культурніцкі досвед, пару сказаў пра матывацыю да ўдзелу ў майстар-класе, а таксама назву горада або вёскі, дзе бы ён хацеў адкрыць кнігарню ці іншую культурную ўстанову.

Адрас правядзення майстар-класа: Кнігарня логвінаЎ (Мінск, праспект Незалежнасці 37а)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?