Слуханні па справе падманутых дольшчыкаў жылога комплексу «Самацветы» пачаліся ў Фрунзенскім раённым судзе сталіцы. На лаве падсудных былыя топ-менеджары будаўнічай кампаніі «Антас», іх абвінавачваюць адразу па 5 артыкулах: махлярства ў асабліва буйным памеры, падробка дакументаў, злоўжыванне службовым паўнамоцтвамі і крадзеж. 54 тамы крымінальнай справы, 29 пацярпелых, з якіх адзін жыхар Калінінграда, і звыш 2,5 мільярда рублёў урону.

Гэта гісторыя пачалася ў 2009-м. Прыватная кампанія «Антас» абвесціла пра будаўніцтва жыллёва комплексу з шматспадзеўнай назвай «Самацветы». Забудоўшчык запэўніваў — ключы раздасць праз год, затым яшчэ праз год, і яшчэ. Калі ўсе мажлівыя і неймаверныя тэрміны скончыліся, кампанія ў чарговы раз заявіла пра недахоп сродкаў і прапанавала дольшчыкам раскашэліцца. Аргументы забудоўшчыка людзі знайшлі непераканаўчымі і звярнуліся ў міліцыю. Расследаванне доўжылася не адзін месяц. І вось, нарэшце, суд.

Былых мэнэджараў абвінавачваюць адразу па пяці артыкулах. Праўда, сваёй віны яны не прызналі. Між тым следчым удалося сабраць доказы таго, што абвінавачаныя наўмысна зацягвалі тэрміны ўзвядзення жылога комплексу. А грошы дольшчыкаў ішлі зусім не ў будаўніцтва, а на рахункі службовых асоб арганізацыі. У доўгім спісе растратаў — дарагія аўтамабілі, катэджы і нават залатыя зліткі.

 «Абвінавачаным інкрымінуецца здзяйсненне злачынстваў, прадугледжаных некалькімі артыкуламі крымінальнага кодэкса Беларусі. Да прыкладу, абвінавачваны Малашэвіч, апроч іншага, ажыццяўляў будаўніцтва двух кватэр для сваёй маці Малашэвіч, і будаўніцтва гэтых кватэр ішло па коштах, ніжэйшых за рынкавыя, і ажыццяўлялася за кошт фінансавання кватэр іншых дольшчыкаў. Адпаведна, гэта таксама прынесла істотную шкоду», — паведаміла Алена Крупеніна, памочнік пракурора Фрунзенскага раёна Мінска.

Частку шкоды, а першапачатковая сума была больш за 6 мільярдаў рублёў, абвінавачваныя пакрылі, пакуль ішло следства. Дарэчы, злапомны дом пасля завядзення крымінальнай справы ўсё ж удалося дабудаваць. Праўда, некаторыя навасельцы адразу ж паспяшаліся пазбавіцца ад сваіх кватэр. У размове пацярпелыя просяць не называць іх імёнаў і не паказваць твараў, спасылаючыся на тое, што ім да гэтага часу паступаюць пагрозы.

Тым часам спецыялісты спрабуюць рабіць і аптымістычныя прагнозы, мяркуючы, што падобныя будаўнічыя схемы, а значыць, і крымінальныя справы, надалей стануць выключэннем з правілаў. Прынамсі, пасля прыняцця новага будаўнічага кодэкса (дзе рэалізаваны прынцып «спачатку дом — потым грошы») дзяржава заканадаўча выбіла зямлю з-пад ног нядобрасумленных забудоўшчыкаў.

Відавочна, што простым і хуткімі гэты судовы працэс не будзе. Сваёй віны кіраўнікі будаўнічай фірмы не прызнаюць і адмаўляюцца ад дачы паказанняў. Аднак калі іх віна ўсё ж будзе даказаная, кожнаму з іх пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?