У сераду, 17 верасня, у другой палове дня дзяўчына выйшла ў горад і не вярнулася дадому. Вядома, што яе бачылі ў адным са сталічных гандлёвых цэнтраў. Мінчанку ўжо шукае міліцыя, валанцёры і родныя.

Задрэйка Таццяна Генадзеўна пражывае ў Мінску па вуліцы Адоеўскага, 83. Паводле інфармацыі сведак, дзяўчына была заўважаная ў гандлёвым цэнтры «Замак» па праспекце Пераможцаў. Больш пра яе месцазнаходжанне нічога не вядома.

Прыкметы: рост 165 см, шчыльнага целаскладу, вочы блакітныя, валасы светла-русыя.

Была апранута: белая кароткая куртка, блакітныя вузкія джынсы, фіялетавыя красоўкі Nike, бежавая сумка. Пры сабе мае белыя вялікія навушнікі маркі Panasonic.

Вы можаце самі дапамагчы ў пошуку чалавека, калі надрукуеце гэтую арыентыроўку і размесціце яе ў бліжэйшых грамадскіх месцах. Чым больш людзей ўбачаць гэту аб'яву, тым хутчэй змогуць знайсці чалавека.

Усіх, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй аб зніклым або яго месцазнаходжанні, просім паведаміць па тэлефонах: 8 (033) 666-68-56, 8 (033) 666-60-33 (пошукава-выратавальны атрад «Анёл») або па тэлефоне 102 (міліцыя).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?