Арганізатар фестывалю «Рок па вакацыях» Паваш Кашырын вымушаны адмяніць мерапрыемства.

Чарговы фэст «Рок па вакацыях» плянавалася правесьці 19 верасьня ў клюбе Re:Public з удзелам гуртоў Drum Ecstasy, Nizkiz, The UNB, Pomidor/Off і «Крама», а таксама гасьцей з Расеі – гурта Н.О.М.

За два дні да пачатку арганізатар Павал Кашырын вымушаны быў адмяніць канцэрт. «Асобых перадумоваў для гэтага не было, але за апошні тыдзень клубок пэўных канфліктаў інтарэсаў, супярэчнасьцяў і невырашэньняў пэўных пытаньняў дасягнуў свайго апагея, таму я вымушаны быў пайсьці на такое рашэньне», – патлумачыў прамоўтэр. Інфармацыя пра вяртаньне грошай за квіткі будзе паведамленая дадаткова.

Будучыня аднаго з найстарэйшых беларускіх фэстаў пад пытаньнем. «Невядома, што будзе ў наступным годзе, бо ўсё цяжэй і цяжэй рабіць фэсты з удзелам беларусаў. Трэба ўсё асэнсаваць і падумаць ці займацца надалей або зачыніць на амбарны замок», – сказаў Павал Кашырын.

Фэст «Рок па вакацыях» упершыню быў праведзены ў 1993 годзе. Штогод да 1996 году канцэрт ладзіўся на новым месцы – на пляцоўцы цырку-шапіто, ля Палацу моладзі, на цэнтральнай плошчы ў Маладэчна, у Парку Чалюскінцаў. У 2008 годзе пасьля 12-гадовага перапынку фэст быў адроджаны ў клюбным фармаце.

Відэа. Фэст «Рок па вакацыях-1996» (тэлевэрсія, зьнятая Белтэлерадыёкампаніяй і перавыдадзеная на тэлеканале «Белсат»)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?