Грамадства

«Яндэкс» і БДУІР адкрываюць у Мінску бясплатную школу 

У Мінску адкрываецца першая ў Беларусі Школа распрацоўкі інтэрфейсаў (ШРІ), навучанне ў якой будзе праводзіцца бясплатна. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кампаніі «Яндэкс». 

Школа распрацоўкі інтэрфейсаў — сумесны праект «Яндэкса» і БДУІР. Ён арыентаваны на студэнтаў сталічных ВНУ, маладых спецыялістаў і ўсіх тых, хто жадае паспрабаваць сябе ў гэтым перспектыўным кірунку. Спецыялісты «Яндэкса» дапамогуць слухачам пашырыць навыкі ў галіне фронтэнд-распрацоўкі, асвоіць новыя тэхналогіі і атрымаць вопыт каманднай працы над праектам. Заняткі вядуць супрацоўнікі «Яндэкса», якія робяць інтэрфейсы для Пошуку, Пошты, Дыска і іншых сэрвісаў найбуйнейшага пошукавага інтэрнэт-партала. 

Навучанне ў школе будзе ўключаць і тэарэтычныя, і практычныя заняткі. Апошнія будуць праходзіць у эксперыментальным фармаце: слухачы змогуць прымяніць атрыманыя веды ва ўмовах, блізкіх да рэальнай каманднай працы. Праграма разлічана на два месяцы: працэс навучання стартуе ў сярэдзіне кастрычніка і працягнецца да снежня.

Будучым слухачам спатрэбяцца базавыя веды CSS, html, JavaScript і мінімальныя навыкі працы з імі. Каб стаць студэнтам ШРІ, неабходна прайсці конкурсны адбор, здаўшы да 28 верасня тэставае заданне на партале tech.yandex.ru.

«Мы заўважылі цікавасць да гэтага кірунку сярод студэнтаў і распрацоўшчыкаў-пачаткоўцаў і хочам падтрымаць яго, падзяліўшыся ведамі і вопытам, якія ёсць у «Яндэксе», – расказала Ганна Захарава, намеснік кіраўніка мінскага офіса кампаніі. — Такі праект дазволіць падрыхтаваць спецыялістаў, якія будуць лепш адаптаваныя да рэальных умоў фронтэнд-распрацоўкі». 

Адкрыццё ШРІ ў Мінску — працяг адукацыйнай праграмы «Яндэкса» ў Беларусі. Тры гады таму ў Мінску быў адкрыты філіял Школы аналізу даных (ШАД) на базе факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ і мінскага офіса «Яндэкса». Школа распрацоўкі інтэрфейсаў ужо існуе ў Маскве, Сімферопалі і Екацярынбургу.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Усе навіны →
Усе навіны

Інтраверт, экстраверт… атраверт? Псіхіятр прапануе новы тып асобы5

Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам3

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага5

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў4

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма10

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ4

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць5

Перамовы паміж Трампам і Пуціным пачаліся7

Трамп сустрэў Пуціна ў аэрапорце9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку7

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць