Пры цяперашняй шчыльнасці забудовы стварэнне новых пляцовак у буйных гарадах для выгулу сабак немагчымае.

Такое меркаванне выказала кансультант упраўлення жыллёвай гаспадаркі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віялета Андрыянава 18 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску. 

«Пляцоўкі вызначаюцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі ўлады, і пры існай шчыльнасці забудовы, напрыклад, у Мінску ці абласных цэнтрах не заўсёды атрымліваецца такую пляцоўку абсталяваць», — сказала яна. 

Паводле слоў спецыяліста, існыя пляцоўкі часта ўяўляюць сабою агароджаныя пусткі. «Стварэнне пляцовак у такой забудове не ўяўляецца магчымым. Пры праектаванні новых дамоў, калі ў праекце ёсць такая пляцоўка, то яна будзе», — адзначыла Андрыянава. 

Пры гэтым яна падкрэсліла, што Мінжылкамгас не адсочвае сітуацыю з пляцоўкамі для выгулу і не мае звестак пра іх колькасць. «Часам мы бачым, што ў нас няма пляцовак для паркоўкі машын, дзіцячых, гаспадарчых пляцовак, але затое мы рады, што засяліліся ў новую кватэру. Напэўна, сёння трэба расстаўляць прыярытэты», — сказала Андрыянава. 

Паводле яе слоў, цяпер прыярытэтным кірункам з'яўляецца «стварэнне спрыяльных умоў для пражывання грамадзян».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?