У Ваўкавыску мужчына абліў кіпнем і ледзь не зарэзаў грамадзянскую жонку. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МУС.

Здарэнне мела месца 16 верасня. Паведамляецца, што мужчына 1965 нараджэння ва ўласным доме ў сварцы абліў кіпнем і нанёс шматлікія колата-рэзаныя раны цела сваёй грамадзянскай жонцы. Жанчына, таксама 1965 нараджэння, змешчаная ў бальніцу.

У дачыненні да падазраванага ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 14 (замах на злачынства) і арт. 139 (забойства) КК Рэспублікі Беларусь. Мужчына затрыманы.

Фігурант справы раней быў судзімы за прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання. У гэты раз гвалтоўныя дзеянні ён здзейсніў у стане алкагольнага ап'янення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?