У Астрахані невядомыя напалі на здымачную групу Расійскай службы «Бі-Бі-Сі», якая правярала паведамленні аб гібелі расійскіх вайскоўцаў на мяжы з Украінай для свайго матэрыялу. Пра гэта паведаміў карэспандэнт Стыў Розенберг.
Па словах карэспандэнта, калі журналісты выйшлі з кафэ і накіраваліся да сваёй машыны, на іх напалі не менш за тры агрэсіўна настроеныя мужчыны. У ходзе нападу невядомыя адабралі камеру, разбілі абсталяванне і збілі аператара, пасля чаго ўцяклі з месца злачынства.
Удзельнікі здымачнай групы правялі ў паліцыі чатыры гадзіны. Розенберг адзначыў, што нехта пракраўся ў іх машыну і выдаліў усе матэрыялы з картаў памяці, пакуль журналісты давалі паказанні.
Цяпер здымачная група ў поўным складзе вярнулася ў Маскву, журналісты знаходзяцца ў бяспецы.
Той самы матэрыял: забытая смерць расійскага салдата