55-гадовы беларускі спецыяліст Леанід Кучук адхілены ад пасады галоўнага трэнера маскоўскага «Лакаматыва». 

Рашэнне прынята па выніках пасяджэння савета дырэктараў клуба, якое прайшло 17 верасня. «Члены савета дырэктараў адзначылі, што для каманды былі створаны ўсе ўмовы, неабходныя для якаснай падрыхтоўкі да сезона. Каманда ўкамплектавана высокакваліфікаванымі футбалістамі. У такой сітуацыі адказнасць за нездавальняючы вынік выступлення каманды павінна быць ускладзена на галоўнага трэнера. Галоўны трэнер заўсёды з'яўляецца адказным за вынік выступлення каманды», — гаворыцца ў заяве савета дырэктараў. 

Паводле меркаванні прэзідэнта «Лакаматыва» Вольгі Смародскай, Кучук страціў кантроль над камандай. «Лакаматыў» не змог выйсці ў групавы раўнд Лігі Еўропы, а ў чэмпіянаце Расіі займае толькі дзявятае месца. 

У мінулым сезоне каманда заваявала бронзавыя медалі чэмпіянату краіны, аднак упусціла шанс падняцца вышэй і выступіць у Лізе чэмпіёнаў з-за бязвольнага паражэння «Растову» на фінішы чэмпіянату, заявіла Смародская ІТАР-ТАСС. 

Кантракт з Кучуком можа быць скасаваны толькі па згодзе бакоў, таму юрысты «Лакаматыва» шукаюць выхад з сітуацыі ў сувязі з рашэннем савета дырэктараў. 

Перад адхіленнем трэнера на сайце клуба з'явіліся выказванні некаторых гульцоў каманды з крытыкай Кучука. 

Леанід Кучук узначаліў «Лакаматыў» у чэрвені 2013 года, пасля пераходу з краснадарскай «Кубані».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?