У чарговым матчы чэмпіянату КХЛ мінскае «Дынама» прайграла па булітах чэрапавецкай «Северсталі» з лікам 3:4 (0:0, 3:1, 0:2, 0:0, буліты — 0:1).

Сустрэча прайшла 18 верасня на «Мінск-Арэне» ў прысутнасці 13.094 гледачоў.

Пасля шасці гульняў «Дынама» з 9 ачкамі займае пятае месца ў Заходняй канферэнцыі, атрымаўшы 2 перамогі ў асноўны час, 1 — у авертайме і пацярпеўшы 2 паражэнні ў асноўны час і 1 па булітах (розніца шайб 16-19).

Бамбардзіры па сістэме «гол+пас»: Чычу — 13 (4+9), Лінгле — 8 (3+5), Элісан — 7 (3+4), Веске — 5 (2+3), Шчахура — 3 (3+0), Бэйлен — 3 (0+3), Гаўрус — 2 (2+0), Калюжны — 2 (0+2), Мялешка — 1 (1+0), Кулакоў — 1 (0+1).

Заключны матч дамашняй серыі «Дынама» правядзе 20 верасня з ніжагародскім «Тарпеда».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?