Аварыя адбылася 18 верасня ў 23.20 на вуліцы Карастаянавай у Мінску.
«54-гадовы кіроўца аўтобуса МАЗ ехаў па вуліцы Карастаянавай. Насупраць дома №25 ён выехаў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў прыпыначны пункт», — паведамляе МУС.
Медыкі канстатавалі смерць кіроўцы, якая, паводле папярэдняй версіі, наступіла ў выніку сардэчнага прыступу.