У зоне баявых дзеянняў на Данбасе найбольш напружаная сітуацыя захоўваецца ў раёне н.п.Данецк, Горлаўка, Дзебальцава. Расійска-тэрарыстычныя войскі працягваюць актыўныя дзеянні па выцясненні ўкраінскіх войскаў з займаных імі пазіцый, якія суправаджаюцца абстрэламі, у тым ліку з прымяненнем цяжкіх узбраенняў.

На кірунку Тэльманова-Старабешава назіраецца замена падраздзяленняў рэгулярнай арміі РФ на атрады мясцовых тэрарыстаў, узровень прафесійнай падрыхтоўкі і дысцыпліна ў якіх значна ніжэйшая. Пры гэтым падраздзяленні арміі РФ перакідаюцца на Дзебальцава і Данецк.

На Прыморскім кірунку назіраецца ратацыя расейска-тэрарыстычных войскаў, падчас якой адбываецца замена расійскіх салдат тэрміновай службы на кантрактнікаў. Салдаты тэрміновай службы адпраўляюцца ў Расею.

Таксама за апошнія 2 дні адзначана прыбыццё на Данбас з тэрыторыі РФ 2-х новых ротных тактычных груп і падраздзяленняў спецназа ГРУ ГШ ВС РФ. Ідэнтыфікавана батарэя расійскіх 240-мм мінамётаў 2С4 «Цюльпан» (4 адз.).

Адзначаецца актывізацыя дыверсійна-разведвальных груп суперніка на кантраляваных украінскімі войскамі тэрыторыях, перш за ўсё ў Луганскай вобласці і на прыморскім кірунку (у раёнах па кірунку Валнаваха-Марыупаль).

Ноччу з гранатамёта абстраляны дом кіраўніка райдзяржадміністрацыі п.г.т. Маркаўка (тэрыторыя, кантраляваная ўкраінскімі войскамі), пры гэтым параненыя два чалавекі, уключаючы кіраўніка РДА.

У «кіруючай структурах» тэрарыстычных арганізацый «ДНР» і «ЛНР» фіксуецца замена кадраў ФСБ РФ на прадстаўнікоў ГРУГШ ВС РФ. У н.п. Стаханаў і Антрацыт адзначаны нарастаючы ўзровень незадаволенасці мясцовых баевікоў Расійскім кіраўніцтвам тэрарыстычных арганізацый, ідзе абмеркаванне магчымасці стварэння ўласных «рэспублік». На гэтай глебе фіксуюцца перастрэлкі паміж прадстаўнікамі мясцовых бандфарміраванняў.

У Новаазоўску зафіксавана спроба кіраўніцтва расейска-тэрарыстычных войскаў арганізаваць мітынг «за Новороссію» для здымачных груп расійскага ТБ. Прымусовым шляхам удалося сабраць не болей за 200 чалавек.

У н.п.Снежнае зафіксавана стварэнне «рамонтнай базы» для рамонту пашкоджанай ваеннай тэхнікі і ўзбраення расейска-тэрарыстычных войскаў. З Расеі сюды перакінутыя перасоўныя рамонтныя комплексы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?