У Мінску з'явяцца велапаркоўкі і аўтобусныя прыпынкі, якія працуюць на сонечных батарэях. Рэалізаваць праект плануецца на працягу 2015 года.

Па словах прадстаўнікоў кампаніі «Галоўэнерга», якая займаецца рэалізацыяй праекта, з гарадскімі ўладамі ўжо падпісаны дагавор на будаўніцтва 150 велапарковак на вуліцах беларускай сталіцы.

«На гэтых шматфункцыянальных пляцоўках можна будзе не толькі пакінуць ровар, але і зарадзіць мабільны тэлефон, iPad, скарыстацца Wi-Fi. Усё гэта будзе працаваць цалкам аўтаномна — на сонечных батарэях»,

— распавёў заснавальнік «Галоўэнерга» Фелікс Масесаў

Такія пляцоўкі плануецца размясціць у месцах масавага збору людзей — на запраўках, аўтамыйках, а таксама на цэнтральных вуліцах горада.

Таксама ў 2015 годзе ў Мінску з'явіцца сетка аўтаномных аўтобусных прыпынкаў, якія працуюць на сонечных батарэях. Гэта дазволіць вырашыць праблему асвятлення тых прыпынкаў, якія знаходзяцца далёка ад ліній электраперадач.

«Усталёўваць іх мы будзем за ўласныя сродкі, а вяртаць грошы плануем за кошт трансляцыі рэкламы на спецыяльных экранах, размешчаных на гэтых аб'ектах», — распавёў Масесаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?