Кааператыўнае таварыства SWIFT лічыць, што рэзалюцыя Еўрапарламента па Украіне «з'яўляецца дыскрымінацыйнай і стварае няроўныя магчымасці».

Пра гэта гаворыцца ў афіцыйнай заяве кампаніі, апублікаванай на яе сайце.

Супольнасць сусветных міжбанкаўскіх тэлекамунікацый SWIFT заяўляе, што «любое ўзгадванне міжбанкаўскай сістэмы перадачы інфармацыі ў рэзалюцыі Еўрапарламента супярэчыць фундаментальнаму праву кампаніі на вядзенне ўласнага бізнэсу і праву на ўласнасць. Улічваючы гэта, прынятая рэзалюцыя «дыскрымінацыйная і стварае няроўныя магчымасці».

Таксама ў заяве падкрэсліваецца, што гэты дакумент наносіць шкоду рэпутацыі кампаніі.

«Наша місія застаецца нязменнай — быць глабальным і нейтральнай пастаўшчыком паслуг у фінансавай сферы», — гаворыцца ў заяве SWIFT.

Нагадаем, што 18 верасня Еўрапарламент прагаласаваў за рэзалюцыю ў дачыненні да Украіны, у якой гаворыцца аб магчымасці выключэння Расеі з грамадзянскага ядзернага супрацоўніцтва і міжбанкаўскай сістэмы перадачы інфармацыі SWIFT.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?