18 верасня Магілёўскім абласным судом вынесены прыгавор па крымінальнай справе па абвінавачванні двух непаўналетніх жыхароў Бабруйска 1998 года нараджэння ва ўчыненні жорсткага забойства дзіцяці.

Пра гэта паведамілі ў Вярхоўным судзе.

3 сакавіка 2014 года ў рацэ Бярэзіна ў Бабруйску мясцовым жыхаром было знойдзена цела дзіцяці са шматлікімі цялеснымі пашкоджаннямі. Устаноўлена, што абвінавачваныя ў стане алкагольнага ап'янення выказвалі пагрозы забойствам у адрас пацярпелага, учынілі з карыслівых пабуджэнняў яго ўтрыманне ў якасці заложніка, якое суправаджалася прымяненнем насілля. Затым на тэрыторыі гарадскога пляжа пазбавілі яго жыцця з асаблівай жорсткасцю.

Прыгаворам суда абвінавачваныя прызнаныя вінаватымі ў наўмысным супрацьпраўным пазбаўленні жыцця іншага чалавека (забойстве), заведама малалетняга, учыненым групай асоб, з асаблівай жорсткасцю, звязаным з вымаганнем і захопам заложніка; пагрозе прымянення насілля, небяспечнага для жыцця і здароўя пацярпелага, з мэтай непасрэднага завалодання маёмасцю (разбоі), групай асоб; патрабаванні перадачы маёмасці пад пагрозай прымянення насілля да пацярпелага і яго сваякоў (вымаганне), учыненага паўторна, групай асоб па папярэдняй змове, з прымяненнем насілля, небяспечнага для жыцця і здароўя пацярпелага, пад пагрозай забойства; патрабаванні перадачы маёмасці пад пагрозай прымянення насілля да пацярпелага (вымаганне), паўторна, групай асоб па папярэдняй змове, з прымяненнем насілля, небяспечнага для жыцця і здароўя пацярпелага, пад пагрозай забойства; ва ўтрыманні асобы ў якасці заложніка, спалучаным з пагрозай яго забойства, у мэтах прымусу фізічнай асобы ўчыніць нейкае дзеянне як умову вызвалення заложніка (захоп заложніка), групай асоб па папярэдняй змове, у дачыненні да заведама непаўналетняга, з карыслівых намераў, учыненым паўторна, з прымяненнем падчас утрымання асобы насілля, небяспечнага для жыцця і здароўя пацярпелага.

Прыгаворам суда абвінавачваным прызначана пакаранне: па п.п. 2, 4, 6, 12 і 15 ч.2 арт.139 КК — у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 12 гадоў кожнаму; па ч. 2 арт. 207 КК — у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 6 гадоў кожнаму; па ч. 2 арт. 208 КК — у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады кожнаму; па ч. 3 арт. 208 КК — у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 8 гадоў кожнаму; па п.п. 1, 2, 3, 4, 7 ч. 2 арт. 291 КК — у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 7 гадоў кожнаму.

У адпаведнасці з ч. 1 арт. 71 КК, па паўторнасці злачынстваў, прадугледжаных ч.ч. 2 і 3 арт. 208 КК, шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім абвінавачваным прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення свабоды на тэрмін 8 гадоў кожнаму.

У адпаведнасці з ч. 3 арт. 72 КК па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага складання прызначаных пакаранняў абвінавачваным прызначана канчатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 13 гадоў кожнаму з адбываннем пакарання ў выхаваўчай калоніі.

Прыгавор законную сілу не набыў і можа быць абскарджаны ва ўстаноўленым законам парадку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0