Пытанне павышэння пенсійнага ўзросту ў Беларусі пакуль не абмяркоўваецца. Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з працоўным калектывам Аршанскага льнокамбіната.

У той жа час Лукашэнка мяркуе, што ў краіне даўно трэба было павышаць пенсійны ўзрост. «Але вы гэтага не хочаце. Але майце на ўвазе: такая будзе і пенсія», — Лукашэнка.

«Калі б у нас быў вышэйшы пенсійны ўзрост, то вялікую масу грошай мы маглі б дзяліць на меншую колькасць пенсіянераў і пенсія была б значна вышэйшая. Але калі вы гэтага не хочаце - добра. Будзем шукаць іншыя шляхі», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка звярнуў увагу, што ў краіне адзін пенсіянер прыпадае на 1,3 працуючага. «Гэта ненармальна. Трэба, каб суадносіны было хаця б 1:3», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?