Швецыя выказала пратэст Расіі ў сувязі з парушэннем двума расійскімі вайсковымі самалётамі паветранай прасторы.

МЗС Швецыі заявіла у пятніцу, што расійскія самалёты ў сераду ўварваліся ў шведзкую паветраную прастору ў паўднёвай частцы краіны ў раёне выспы Оланд у Балтыйскім моры.

Паведамляючы пра гэта, агенцтва Reuters адзначае, што з моманту пачатку крызісу ва Украіне пачасціліся выпадкі парушэньня паветранай прасторы скандынаўскіх краін і Фінляндыі, піша радыё «Свабода».

Навіна, хутчэй за ўсё, узмоцніць дэбаты па ўмацаванні абараназдольнасці Швецыі. Правацэнтрысцкі ўрад, які пацярпеў паразу на нядаўніх парламенцкіх выбарах, заяўляў, што плануе павялічыць выдаткі на абарону з-за дзеянняў Расіі.

Таксама, паведамляе ria.ru, прадстаўнік Аб'яднанага камандавання аэракасмічнай абароны Паўночнай Амерыкі Джэф Дэвіс заявіў, што ў зону ідэнтыфікацыі супрацьпаветранай абароны (СПА) ЗША ўвайшлі і былі перахопленыя самалётамі амерыканскіх і канадскіх ВПС у раёне Аляскі шэсць шматмэтавых знішчальнікаў МіГ-35.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0