Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі ў бліжэйшыя суткі, 21 верасня.
Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах прагназуецца туман. Вецер паўднёва-ўсходні слабы да ўмеранага.
Тэмпература паветра ўначы складзе 4-11 градусаў цяпла. Днём чакаецца 13-19 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе краіны паветра прагрэецца да плюс 21 градуса.
З панядзелка, 22 верасня, у рэспубліцы чакаецца пагаршэнне ўмоў надвор'я і паступовае паніжэнне тэмпературнага фону.