У выніку ўчорашняга ператрусу на офісе Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, былі канфіскаваныя рызограф і 5000 тысяч улётак, якія заклікалі прыйсьці на акцыю прадпрымальнікаў 10 сьнежня.

Аднаго зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Аляксандра Макаева, а таксама моладзевых актывістаў Алега Корбана, Міколу Сергеенку і Надзею Сінькевіч адвезьлі ў РУУС Ленінскага раёну. Дзяўчыну адпусьцілі, а на ўсіх астатніх склалі адміністрацыйныя пратаколы за лаянку, пасьля чаго іх таксама вызвалілі. Суд над усімі траімі прызначаны на 12 сьнежня а 11:00 у судзе Ленінскага раёну (вул.Сямашкі,33).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?