Дзякуючы гарачаму лету і цёпламу надвор'ю ў верасні папуляцыя іксодавых кляшчоў у лясах Беларусі павялічылася.

Асабліва значнае павелічэнне адзначана на поўдні рэспублікі, у Брэсцкай і Гомельскай абласцях - у 3,4 і 3,7 адпаведна.

«За 8 месяцаў 2014 па рэспубліцы ад укусаў кляшчоў пацярпела 29384 чалавекі (у 2013г.- 26933), з іх 9396 дзяцей. Гэта на 9,1% больш, чым за аналагічны перыяд 2013 года. Максімальная колькасць пакусаных зарэгістравана ў Мінску, Гродзенскай і Мінскай абласцях», - паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Эпідэміёлагі папярэджваюць, улічваючы, спрыяльныя ўмовы надвор'я і высокую актыўнасць насельніцтва ў сувязі з сезонам збору грыбоў колькасць пацярпелых ад укусаў кляшчоў можа вырасці. І заклікаюць пры паходзе ў лес і выездах на прыроду выконваць элементарныя меры бяспекі.

Вопратку падбірайце так, каб яна абараняла максімальна адкрытыя ўчасткі цела, пры паходзе ў лес абавязковы галаўны ўбор і гумовыя боты; для папярэджання укусаў кляшчоў выкарыстоўвайце рэпеленты (сродкі, якія адпалохваюць), іх можна набыць у аптэках і гаспадарчы крамах.

Калі вы выявілі на целе кляшча, то яго неабходна выняць, разгойдваючы за брушка, пінцэтам або пры дапамозе пятлі з трывалай ніткі, накінутай максімальна блізка да хабатка. Далей неабходна звярнуцца ў медустанову для вырашэння пытання аб неабходнасці прафілактычнага лячэння.

Па словах спецыялістаў, заразіцца энцэфалітам можна і пры ўжыванні ў ежу сырога казінага малака заражаных козаў. У мінулым і пазамінулым гадах было зафіксавана некалькі такіх выпадкаў. Каб не заразіцца, спецыялісты рэкамендуюць пракіпяціць малако 2—3 хвіліны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?