У дзень iнаўгурацыі Лукашэнкі, у Берасьці адбыліся два флэшмобы.

А 12-й гадзіне над цэнтральным уваходам на крыты рынак на Пушкінскай моладзь вывесіла партрэт Лукашэнкі, да якога адначасова з розных бакоў пачалі зьбірацца людзі з будзільнікамі. Пад звон будзільнікаў людзі крычалі: "Ужо дванаццаць!!! Годзе! Сыходзь! Час выйшаў". Калі партрэт здымалі і клалі ў чорны пакет для сьмецьця, у далоні пляцкалі ня толькі некалькі дзясяткаў удзельнікаў флэшмобу, але і многія мінакі. Праз гадзіну 20 чалавек пранесьлі па цэнтральных вуліцах Савецкай і Пушкінскай на плячах вялізную самаробную трубу з паперы (даўжынёю ў 10 мэтраў), на якой было напісана "Белтрансгаз" і, на адваротным баку, "Не аддамо". Ля расейскага кансуляту моладзь "падражніла" расейцаў трубою, але не пакінула ім "Белтрансгаз". Міліцыя затрымала толькі фатографа, засьвяціла фотастужку зь яго здымача і адпусьціла хлопца праз паўгадзіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?