Расія паспрабавала сарваць выступ прадстаўнікоў Меджліса крымскататарскага народа на сусветнай канферэнцыі па пытаннях карэнных народаў, выказаўшы з гэтай нагоды пісьмовы пратэст.

Пра гэта ў сваім Твітары паведаміў кіраўнік МЗС Украіны Павел Клімкін.

«Рэпрэсіі акупантаў супраць крымскіх татараў не ведаюць межаў. У літаральным сэнсе. 22-23 верасня ў Нью-Ёрку - канферэнцыя па пытаннях карэнных народаў. Дык РФ выказала пісьмовы пратэст у сувязі з удзелам у гэтай сусветнай канферэнцыі Меджліса крымскататарскага народа!» - паведаміў ён.

Па словах міністра, у адказ украінскі бок «неадкладна правёў працу» і Сакратарыят ААН адхіліў гэтае патрабаванне Расіі.

«Меджліс бярэ ўдзел у канферэнцыі», - запэўніў Клімкін.

Пры гэтым ён дадаў, што МЗС вядома, што ў самой аўтаномнай рэспубліцы Крым «у крымскіх татараў, якія павінны ехаць на канферэнцыю, проста адбіралі пашпарты».

«Але мы ж ведаем, што праўда заўсёды перамагае. Мустафа Джамілёў і Рэфат Чубараў годна прадставяць свой народ», - дадаў кіраўнік МЗС Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?